6 красавіка 2023 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне бюро праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру»

З прывітальным словам перад удзельнікамі пасяджэння выступіў дырэктар Нацыянальнаму архіва Андрэй Канстанцінавіч Дзямянюк.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла эксукрсію па архіве, распавяла пра яго гісторыю, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі ўдзельнікі пасяджэння азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі Нацыянальнага архіва, прысвечанымі Году міру і стварэння: «Мы, белорусы-мирные люди», да 100 – годдзя з дня нараджэння Ягорава Марата Фёдаравіча – грамадскага дзеяча, старшыні Беларускага Фонду міру, прэзідэнта міжнароднай гуманітарнай няўрадавай арганізацыі «Чернобыль-помощь», заслужанага дзеяча культуры БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, а таксама банэрнай выставай «Хатынь – святыня нацыональной памяти», прымеркаванай да 80-годдзя трагедыі беларускай вёскі Хатынь, спаленай разам з жыхарамі фашысцкімі акупантамі 22 сакавіка 1943 года.

Госці наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля заканчэння пасяджэння старшыня праўлення Беларускага Фонду міру, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Максім Уладзіміравіч Місько выказаў падзяку Нацыянальнаму архіву за прадстаўленую магчымасць правядзення пасяджэння бюро праўлення на базе архіва і арганізацыю экскурсіі. Дырэктар архіва А.К.Дземянюк уручыў альбом «Хранители документальной памяти».