Адкрыцце выставы «Хатынь – святыня национальной памяти» у Адміністрацыі Маскоўскага раену г.Мінска

5 красавіка 2023 года ў Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска адкрылася дакументальная выстава «Хатынь – святыня нацыянальной памяти», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Дзяржаўным архівам Мінскай вобласці, прымеркаваная да 80-годдзя трагедыі беларускай вёскі Хатынь, спаленай разам з жыхарамі фашысцкімі акупантамі 22 сакавіка 1943 года.

У рамках прэзентацыі выставы загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра склад дакументаў, прадстаўленых на выставе ў аснову, якой увайшлі распарадчыя дакументы акупацыйных уладаў і іх памагатых па знішчэнні Хатыні і яе мірнага насельніцтва, справаздачы, акты, спісы ахвяр, судовыя працэсы, паказанні сведак, фатаграфіі і многае іншае.

Кіраўнік спраў адміністрацыі Маскоўскага раёна Уладзімір Іванавіч Казлоўскі выказаў падзяку супрацоўнікам Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь за прадстаўленую магчымасць азнаёміцца з выставай супрацоўнікам адміністрацыі і жыхарам Маскоўскага раёна.