Школьныя канікулы – у архіве

У час вясновых канікулаў установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі вучні 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва». Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Архівы – школе».

У чытальнай зале архіва загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.У. Троцкая і архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі А.І. Швыроў пазнаёмілі хлопцаў з гісторыяй архіва; дзейнасцю, якой займаюцца архівісты. Для школьнікаў была прадстаўлена выстава найболей цікавых дакументаў з архіўных фондаў.

Таксама навучэнцы з агляднай экскурсіяй наведалі лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе змаглі ўбачыць працэс сканіравання і лічбавай апрацоўкі архіўных спраў. А затым пабывалі ў архівасховішчы, дзе азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, умовамі і рэжымам іх захоўвання.