Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

5 красавіка 2023 года ў Год міру і стварэння, акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правялі экскурсію для навучэнцаў 10-класа ДУА «Сярэдняя школа №23».

Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў Шэўчык Т.У. і вядучы архівіст аддзела выкарыстоўвавання Брюзгіна C.М. распавялі пра абарону горада Магілёва ў ліпені 1941 года, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёмілі школьнікаў з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных дакументаў па тэмах: «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Для школьнікаў была праведзена віктарына на тэму: «Вялікая Айчынная вайна».

Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулева С.В. правяла аглядную экскурсію па сховішчы архіва, падчас якой навучэнцы азнаёміліся з дзейнасцю архіва па захаванні дакументаў, са складам захоўваюцца дакументаў, рэжымам іх захоўвання.

Падчас экскурсіі школьнікі азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй «Гісторыя партархіва».