3 красавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» наведалі вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Баранавічы”

3 красавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» наведалі вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Баранавічы”.

Для вучняў была праведзена экскурсія па архіве і архівасховішчы, падчас якой яны атрымалі ўяўленне аб рабоце архіва, асноўных напрамках дзейнасці, асаблівасцях захоўвання, камплектавання, уліку і выкарыстання дакументаў.

Таксама вучняў пазнаемілі з асабліва каштоўнымі дакументамі, якія захоўваюцца ў дзяржархіве і адлюстроўваюць тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.