Члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі мемарыяльныя комплексы «Трасцянец», «Курган Славы» і «Хатынь»

25 сакавіка 2023 г. члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў складзе групы, арганізаванай Мінскай гарадской арганізацыяй прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, у рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння, наведали помнікі ваеннай гісторыі – мемарыяльныя комплексы «Трасцянец», «Курган Славы» і «Хатынь».

Падчас мерапрыемства работнікі архіва-музея і іх калегі ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.