У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Хатынская трагедия»

20 сакавіка ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Хатынская трагедия», прымеркаваная да трагічнай даты — 80-годдзя знішчэння нацыстамі і іх памагатымі вёскі Хатынь.

Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк у сваім прывітальным слове акцэнтаваў увагу на тым, што архівістамі вядзецца сістэматычная праца па ўвядзенню ў навуковы ўжытак дакументальных крыніц па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў расказаў аб важнасці выдавецкай дзейнасці архівістаў Беларусі. Ён падкрэсліў, што гэта праца вядзецца метадычна і мэтанакіравана, а тэма Вялікай Айчыннай вайны займае магістральнае месца ў публікацыйнай дзейнасці архіўных устаноў.

Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі, д.г.н. акадэмік А.А.Каваленя выказаў удзячнасць архівістам за плённую працу па апублікаванню новых дакументальных крыніц, а таксама адзначыў цеснае ўзаемадзеянне архівістаў і вучоных у вывучэнні розных аспектаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Л.С.Ананіч адзначыла вялікую ролю дзяржавы і дэпутатскага корпуса ў захаванні гістарычнай Памяці і заканадаўчым рэгуляванні гэтых пытанняў.

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. В.Д.Селяменеў расказаў аб падрыхтоўцы зборніка і складзе дакументаў, якія ў яго ўвайшлі.

Рэцэнзент зборніка дакументаў — загадчык кафедры гісторыі і турызма Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, к.г.н., дацэнт А.І.Корсак адзначыла актуальнасць прэзентуемага зборніка і яго высокі навуковы складальнік.

Навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.М.Надтачаеў падкрэсліў важнасць захавання не толькі гістарычнай Памяці, але і працы па пошуку і прыцягненню да адказнасці ваенных злачынцаў.

Былы дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Н.В.Кірылава расказала аб тым, як пачыналася праца па вывучэнню тэмы спаленых вёсак Беларусі, і тым, якія зборнікі дакументаў па гэтай тэме былі выпушчаны.

Архітэктары Ю.М.Градаў і Г.Л.Левіна падзяліліся сваімі ўспамінамі аб тым, як ствараўся мемарыяльны комплекс «Хатынь».