20 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў ДУА «Сярэдняя школа № 127 г.Мінска» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» праведзена інфармацыйная гадзіна, да 80-й гадавіны трагедыі Хатыні.

У рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 127 г.Мінска» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Памятаць, каб жыць. Спаленыя вёскі. Злачынства без тэрміну даўніны», да 80-й гадавіны трагедыі Хатыні.

У ходзе дадзенага мерапрыемства ўвазе дзяцей былі прадстаўлены унікальныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве, якія сведчаць аб знішчэнні беларускай вёскі Хатынь, якая стала галоўным нацыянальным помнікам жалобы і смутку, а таксама архіўныя матэрыялы аб увекавечанні памяці аб трагедыі, а менавіта аб стварэнні мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні тэмы мерапрыемства, разважаючы аб тым, што немагчыма будаваць будучыню, не ведаючы мінулага. Яны праявілі непадробную цікавасць да гісторыі беларускага народа, у якім пераплялося і гераічнае, і трагічнае.