Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыіі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года (дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года).
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.
У гэты памятны дзень прапануем вам азнаёміцца з вершам народнага паэта Беларусі, перакладчыка, грамадскага дзеяча, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР і СССР Максіма Танка «Кніга жыцця. Канстытуцыя СССР», рукапіс якога захоўваецца ў асабістым фондзе паэта ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.