Аб удзеле прадстаўніка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у раённай дыялогавай пляцоўцы па абмеркаванні праграмы партыі «Белая Русь»

10 сакавіка ў Дзяржынску прайшла раённая дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праграмы палітычнай партыі «Белая Русь». Для абмеркавання актуальных пытанняў сабраліся актывісты раённай арганізацыі «Белая Русь» з усяго рэгіёну, якія прадстаўляюць розныя галіны і сферы дзейнасці, а таксама дэлегаты ад Дзяржыншчыны на рэспубліканскі Устаноўчы з’езд новай палітычнай партыі. Таксама ў гэтым мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) Грыневіч А.М.

Канструктыўныя прапановы, выпрацаваныя ў ходзе дыялогу, будуць канкрэтызаваны, аформлены і накіраваны на разгляд у арганізацыйны камітэт будучай палітычнай партыі «Белая Русь».

 

Удзельнікі раённай дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні праграмы партыі “Белая Русь” (у 1-м шэрагу 1-я злева намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце БДАКФФД Грыневіч А.М.)
(Фота з сайта https://dzr.by, 10 сакавіка 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД)