Урок да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

10 сакавіка 2023 г. Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння наведалі вучні 11 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.Кобрына». Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі архіва правялі тэматычны ўрок для школьнікаў. Вучням была прадэманстравана прэзентацыя на дадзеную тэматыку.

Навучэнцам была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча, падчас якой яны пазнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, іх складам і зместам. Асобую цікавасць у дзяцей выклікалі асабліва каштоўныя дакументы.

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі вучняў з інтэрнэт-рэсурсамі, з дапамогай якіх можна ажыццяўляць пошук інфармацыі аб архівах, а таксама атрымаць звесткі аб відах дакументаў, якія захоўваюцца ў іх. Была праведзена прафарыентацыя вучняў аб навучальных установах, у якіх рыхтуюць спецыялістаў архіўнай сферы.

 

Рабяты падчас агляднай экскурсіі па дзяржархіве
Вучни падчас наведвання архівасховішча
Вучні 11 класа сярэдняй школы № 3 г.Кобрына падчас урока
Школьнікі ў працэсе азнаямлення з архіўнымі дакументамі