«Архівы – школе»: экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 34 г.Магілёва»

28 лютага 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школам» загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» А.У.Троцкая і архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі А.І.Швыроў правялі экскурсію для вучняў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 34 г.Магілёва».

У чытальнай зале супрацоўнікі расказалі дзецям аб відах дзейнасці, якія выконваюць архівісты, складзе дакументаў, прадэманстравалі найбольш цікавыя з іх. Пазнаёмілі з дакументамі і матэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца архівістамі ў пошуку інфармацыі біяграфічнага і генеалагічнага характару. Школьнікі таксама пазнаёміліся з дакументамі з фондаў асабістага паходжання.

Потым хлопцы наведалі архівасховішча, дзе змаглі ўбачыць, як забяспечваецца захаванасць дакументаў, даведаліся, што для гэтага робяць архівісты. Таксама дзеці пабывалі ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе азнаёміліся з працэсам сканіравання дакументаў.

Экскурсія стала для школьнікаў цікавай і пазнавальнай падзеяй, якая садзейнічае папулярызацыі архіўнай справы сярод моладзі.