Тэматычны ўрок «Мая прафесія – архівіст» праведзены ў гімназіі №1 г. Віцебска імя Ж.І.Алфёрава.

Мерапрыемства праведзена ў рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў 4 «Б» класа. Яго мадэратарам была вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Цэнтамірская Наталля Вячаславаўна, сын якой навучаецца ў гэтым класе. Яна расказала прысутным аб ролі архіўных устаноў па захаванні дакументальнай спадчыны, умовах і складзе дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, а таксама дзеці даведаліся, з чаго трэба пачынаць работу па складанню свайго радаводу.

Вялікую цікавасць выклікала ў навучэнцаў віктарына на вызначэнне па пасляваенных фатаграфіях навучальных устаноў і славутасцяў горада Віцебска.

 

1. Вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Вітэбскай вобласці Цэнтамірская Наталля Вячаславаўна
2. Тэматычны ўрок «Мая прафесія – архівіст» у гімназіі №1 Вітэбска, названай ў гонар Ж.І.Алфёрава