У рамках дня інфармавання 1 сакавіка 2023 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб затрыманні ў г. Гомелі 200 сябраў ПВК «Рэдан»
У рамках дня інфармавання 1 сакавіка 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся сход працаўнікоў архіва.
У сваім дакладзе дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб затрыманні напярэдадні ў г. Гомелі 200 сябраў ПВК «Рэдан».
Андрэй Мікалаевіч расказаў, што з сябе ўяўляе нефармальная маладзёжная групоўка ПВК «Рэдан». Як правіла, да субкультуры сябе адносяць маладыя людзі ва ўзросце 15 гадоў. Іх адрознівае чорнае адзенне з выявай павука і лічбай «4», доўгія валасы цёмнага колеру.
– Супрацоўнікі міліцыі аператыўна адрэагавалі на спробу правядзення незаконнага масавага мерапрыемства. Без прымянення фізічнай сілы ў органы ўнутраных спраў даставілі 200 чалавек, 183 з якіх – непаўналетнія, – адзначыў Андрэй Мікалаевіч.
Акрамя таго, Сушчэвіч А.М. праінфармаваў калектыў ГАГам, што ў дачыненні да затрыманых праводзіцца праверка, а іх дзеянням даецца прававая ацэнка. Падлеткі, каму на момант затрымання яшчэ не споўнілася 16 гадоў, атрымаюць папярэджанне з пастаноўкай «на ўлік» у інспекцыю па справах непаўналетніх. А вось тым, хто дасягнуў шаснаццацігадовага ўзросту, ужо пагражае, як мінімум, адміністрацыйная адказнасць.
Напрыканцы сустрэчы дырэктар архіва заклікаў усіх быць уважлівымі да сваіх родных і блізкіх, асабліва да дзяцей, не паддавацца на маніпуляцыі і заклікі да масавых збораў. Мы павінны не толькі засцерагчы сваіх блізкіх ад сумнеўных субкультур, але і растлумачыць, што ўдзел у такіх мерапрыемствах можа прывесці да наступстваў!
Калектыў ДАГв заклікаў строга асудзіць субкультуру, якая прыцягнула жыхароў горада Гомеля ў незаконнае масавае мерапрыемства.