Адзіны дзень інфармавання ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
16 лютага 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму: «Забеспячэнне ваеннай бяспекі – найважнейшы фактар развіцця Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах (да 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь)».
Загадчык аддзела АІПС Канапліцкі А.Р. асвяціў актуальныя пытанні, звязаныя з ваеннай бяспекай Рэспублікі Беларусь, а таксама дэталёва быў разгледжаны Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2023 г. № 248-З “Аб Усебеларускім народным сходзе”.