16 лютага 2023 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. прыняў удзел ва ўстаноўчым сходзе, які праводзіцца Навабеліцкай раённай арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»

16 лютага 2023 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. прыняў удзел ва ўстаноўчым сходзе, які праводзіцца Навабеліцкай раённай арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

На парадку дня абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні партыі пад працоўнай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь». Дэлегаты сходу аднагалосна прагаласавалі за стварэньне такой партыі.

Галоўная задача пры стварэнні партыі – кансалідацыя беларускай дзяржавы. У час сустрэчы былі вылучаны дэлегаты для паездкі на ўстаноўчы з’езд у Мінску, які пройдзе 18 сакавіка.