16 лютага 2023 г. навучэнцы гімназіі № 3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна наведалі з экскурсіяй Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці.

Для навучэнцаў 8 «В» класа праведзена экскурсія па архівасховішчы, падчас якой галоўны захавальнік фондаў Канстанцін Карпекін расказаў вучням пра гісторыю архіва, склад і асаблівасці захоўвання дакументаў.

Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена віртуальная выстава «Геральдычны вянок Віцебскай вобласці». Ад загадчыцы аддзела ІПС Алены Бондаравай навучэнцы даведаліся шмат цікавых фактаў, звязаных з геральдычнай спадчынай Віцебскай вобласці, якая адзначае сёлета 85-годдзе з дня ўтварэння.

 

Фота 1. Вучні ДУА «Гімназія № 3 г. Віцебска імя А.С. Пушкін» у архівасховішчы
Фота 2. Вучні ДУА «Гімназія № 3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна» ў чытальнай зале Дзяржархіва Віцебскай вобласці