Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы-школе» наведалі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа

15 лютага 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і Года міру і стварэння супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» праведзена аглядная экскурсія для навучэнцаў 1-га курса Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа. У ходзе экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння дзяржаўнага архіва, з асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці і складам дакументаў, якія захоўваюцца.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў прадставілі банэрную выставу «МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ — СЭРЦА ВЯЛІКАЙ БЕЛАРУСІ», падрыхтаваную па дакументах і матэрыялах архіва да 85-годдзя цэнтральнага рэгіёна.

Таксама падчас экскурсіі вядучы архівіст Жукава А.М. правяла ўрок-лекцыю з навучэнцамі каледжа на тэму «15 лютага – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ».

Дзеці змаглі пазнаёміцца з гісторыка-дакументальнай выставай «Афганістан – мы памятаем». На фоне прэзентацыі «15 лютага – Дзень памяці воінаў-нтэрнацыяналістаў» ішла размова аб подзвігу і гераізме воінаў-афганцаў. Большасць з прадстаўленых дакументаў дэманстравалася ўпершыню.

У канцы экскурсіі дзеці наведалі архівасховішча, дзе яны на свае вочы ўбачылі, як захоўваюцца ўнікальныя дакументы, даведаліся патрабаванні да ўмоў захоўвання, якія забяспечваюць захаванасць дакументальнай спадчыны краіны.