Экскурсія ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У Год міру і стварэння, напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 14 лютага 2023 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» была праведзена экскурсія для першых сакратароў арганізацыйных структур ГА «БРСМ» горада Магілёва і супрацоўнікаў Магілёўскага ГА.

Вядучы архівіст Брузгіна С.М. расказала пра абарону горада Магілёва ў ліпені 1941 года, пра партызанскі рух на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёміла гасцей архіва з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва, па дадзеных тэмах.

Дырэктар архіва Барцулёва С.У. распавяла аб тэматычнай выставе дакументаў «15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў». У экспазіцыі прадстаўлены дакументы з фонду Магілёўскага абкама КПБ, якія датычацца дапамогі сем’ям загінуўшых і льготах воінам, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Таксама былі прадстаўлены дакументы аб увекавечанні памяці дэсантніка Андрэя Мельнікава, ураджэнца горада Магілёва, якому пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У рамках дадзенага мерапрыемства была праведзена аглядная экскурсія ў архівасховішчы, падчас якой дырэктар расказала пра гісторыю стварэння і асноўныя напрамкі дзейнасці архіва, азнаёміла са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання. У час экскурсіі прысутныя азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.