13 лютага 2023 г. у г.Віцебску адбыўся мітынг, прысвечаных 105-годдзю Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы Пятра Міронавіча Машэрава

13 лютага 2023 г. у г.Віцебску адбыўся мітынг, прысвечаных 105-годдзю Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы Пятра Міронавіча Машэрава.

Ураджэнец Віцебшчыны,у гады Вялікай Айчыннай вайны Пётр Міронавіч узначальваў камсамольска-маладзёжнае падполле ў г.п.Расонах.

З красавіка 1942 года – камандзір партызанскага атрада імя М. А. Шчорса, які дзейнічаў у Расонскім, Дрысэнскім, Асвейскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі.

З сакавіка 1965 года – першы сакратар ЦК КПБ.

Перыяд яго кіраўніцтва рэспублікай азнаменаваны значным эканамічным уздымам БССР. У перыяд з 1965 па 1980 год у некалькі разоў вырас нацыянальны даход, адбывалася актыўнае развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Пётр Міронавіч загінуў 4 кастрычніка 1980 года ў аўтамабільнай катастрофе.

13 лютага 2023 г. у г.Віцебску адбыўся мітынг, прысвечаных 105-годдзю Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы Пятра Міронавіча Машэрава. У мітынгу прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

 

Адкрыццё мітынгу
2. Ускладанне кветак да бюста П.М.Машэрава
3. Ускладанне кветак да бюста П.М.Машэрава
4. Таблічка з QR-кодам Рэспубліканскага праекта “Захаваем гісторыю!” аб бюсце П.М.Машэрава