Сход жаночага калектыву Нацыянальнага архіва і першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»
9 лютага 2023 г.у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбыўся сход жаночага калектыву архіва і першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска Жарыкава Ірына Мікалаеўна ўручыла пасведчанне аб рэгістрацыі першаснай арганізацыі архіва «Беларускі саюз жанчын» яе старшыні Старасценка Маргарыце Анатольеўне.