Аб прэзентацыі выстаў у рамках правядзення выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
9 лютага 2023 г. у рамках правядзення выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь для членаў і ўдзельнікаў калегіі Нацыянальным архівам прэзентавана тры выставы.
Выстава «Геральдыка сучаснай Беларусі» прысвечана тэрытарыяльнай геральдыцы Беларусі. На ёй у поўным аб’ёме прадстаўлены гербы і сцягі абласцей, раёнаў, гарадоў, гарадскіх пасёлкаў і некаторых вёсак, якія зацверджаны ўказамі Кіраўніка дзяржавы і ўключаны ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўленая перасоўная інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі» – гэта сумесны праект Нацыянальнага архіва і Выдавецкага дома «Беларусь сёння», асноўнай мэтай якога з’яўляецца ўвекавечанне памяці пра герояў партызанаў, падпольшчыкаў. Памятаючы аб кожным з іх, мы цэнім Вялікую Перамогу. Пакаленне нашых сучаснікаў павінна памятаць пра продкаў-ветэранаў, а таксама пра тых, хто не вярнуўся з вайны, аддаўшы свае жыцці для таго, каб сёння мы маглі мірна жыць і развівацца. За распрацоўку і напаўненне інтэрнэт-партала «Партызаны Беларусі» Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г.№ 453 за значную працу па фарміраванню грамадскай свядомасці, папулярызацыю гісторыі партызанскага і падпольнага руху Беларусі Выдавецкаму дому «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прысуджана спецыяльная прэмія. З перасоўнай выставай за апошнія гады мелі магчымасць азнаёміцца навучэнцы школ, каледжаў, вышэйшых навучальных устаноў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дзяржаўныя служачыя. У дзень падвядзення вынікаў работы за 2022 год прадстаўнікі сістэмы Міністэрства юстыцыі таксама змаглі азнаёміцца з выставай і нават з дапамогай перасоўнага інтэрактыўнага стэнда знайсці сваіх родных у базе даных, убачыць копіі архіўных дакументаў – асабістыя лісткі па ўліку кадраў, узнагародныя лісты і інш. Так, інфармацыю пра дзядулю-партызана Латыша Георгія Аляксандравіча праз інтэрактыўны стэнд убачыла Філіпчык Наталля Віктараўна, начальнік юрыдычнага аддзела ГУЮ Мінскага гарвыканкама, звесткі пра свайго прадзеда – партызана Дакута Уладзіміра даведалася Шарай Людміла Вячаславаўна, начальнік аддзела прымусовага выканання Барысаўскага раёна ГУЮ Мінскага аблвыканкама, а Грамадская Людміла Валянцінаўна, начальнік Мазырскага міжраённага аддзела прымусовага выканання ГУЮ Гомельскага аблвыканкама, знайшла дакументы пра дзядулю – партызана Паграноўскага Дзяніса.
Удзельнікаў калегіі зацікавіла выстава кніжных выданняў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікалі апошнія выданні Нацыянальнага архіва «Без тэрміну даўнасці. Беларусь»– серыя кніг у 6-ці тамах пра факты генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і «Халакост у Беларусі. Трагедыя і памяць».