Вучні ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска» наведалі з экскурсіяй Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці

2 лютага ў рамках акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» праведзена экскурсія для навучэнцаў 8 класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска».

Загадчык аддзела ІПС Алена Бондарава расказала аб ролі архіўных устаноў па захаванні дакументальнай спадчыны, рабоце архівістаў па пацвярджэнні фактаў генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вялікую цікавасць у прысутных выклікалі архіўныя дакументы – успаміны юных відавочцаў ваенных падзей.

Пад час экскурсіі па архівасховішчы, якую правёў галоўны захавальнік фондаў Канстанцін Карпекін, навучэнцы азнаёміліся з умовамі і складам дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве.