Выстава «85 гадоў стварэння і развіцця. Гомельская вобласць» падрыхтавана супрацоўнікамі дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці

Калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (ГАГом) азнаёміўся з выставай «85 гадоў стварэння і развіцця. Гомельская вобласць» падрыхтаванай супрацоўнікамі архіва на падставе архіўных дакументаў, прымеркаванай да Года міру і стварэння і 100-годдзя з дня ўтварэння ГАГом.

У сваёй уступнай прамове дырэктар архіва Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што гісторыя адукацыі Гомельскай вобласці змяшчае нямала цікавых фактаў. На падрыхтаваных архіўных дакументах і фатаграфіях – людзі і падзеі, якія пакінулі глыбокі след у гісторыі яе станаўлення.

На выставе прадстаўлена больш за 35 дакументаў і фатаграфій, якія раскрываюць перыяд адукацыі Гомельскай вобласці.

Супрацоўнікі архіва атрымалі ўнікальную магчымасць у сценах ГАГом яшчэ раз азнаёміцца з найбагатай гісторыяй нашай Малой Радзімы.

Для зручнасці ўспрымання выстава падзелена на блокі. Кожны архіўны дакумент у экспазіцыі змяшчае кароткую анатацыю, якая дазваляе самастойна перагартаць старонкі тых даўніх падзей у гісторыі яе стварэння.

Андрэй Мікалаевіч падкрэсліў, што такія сустрэчы важны і патрэбны для нас, неабходна захаваць гістарычную памяць нашай краіны. Памяць пакаленняў, як злучнае звяно робіць нас толькі мацней.

Акрамя таго, 27 студзеня 2023 г. у рамках дня інфармавання ў чытальнай зале ГАГом адбыўся сход работнікаў архіва.

У сваім дакладзе дырэктар ГАГам Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях, якія адбыліся ў краіне і за мяжой з 14 па 20 студзеня 2023 г.

Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей з 85-годдзем утварэння рэгіёнаў.

У Гомельскай вобласці, падкрэсліў Прэзідэнт, жывуць майстравітыя, працавітыя, мужныя людзі, бясконца адданыя Радзіме. Ён звярнуў увагу, што Гомельская вобласць – буйнейшая ў Беларусі па тэрыторыі, тут багатыя прыродныя і інтэлектуальныя рэсурсы, здабываецца нафта і газ, вырабляецца цэлюлоза, сельскагаспадарчая тэхніка, рэалізуецца многія перспектыўныя інвестыцыйныя праекты.

Дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. даў вычарпальныя адказы на ўсім зададзеныя пытанні.