27 студзеня 2023 г. Дзяржархіў у г. Глыбокае наведалі вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Шунеўская базавая школа Глыбоцкага раёна»

Для дзяцей праведзена аглядная экскурсія па архіве, расказана аб асноўных напрамках работы архіўнай установы, складзе фондаў, умовах захоўвання дакументаў.

У чытальнай зале архіва для вучняў праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна». Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Т.М.Аўласава азнаёміла слухачоў з архіўнымі дакументамі, у якіх апісваюцца падзеі, якія адбываліся ў Глыбоцкім раёне падчас акупацыі, урону, нанесенага нямецка-фашысцкімі захопнікамі.