25 студзеня 2023 г. у ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» адбыўся Адзіны дзень інфармавання

З лекцыяй на тэму «Прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі. Навукова-тэхналагічная бяспека» перад работнікамі архіва выступіў Шуба Сяргей Уладзіміравіч, начальнік упраўлення міжнароднай навукова-практычнай і інавацыйнай палітыкі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. У сваім выступленні Шуба С.У. адзначыў, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 траўня 2020 г.№ 156 зацверджаны адзіныя прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021–2025 гг.:

лічбавыя інфармацыйна-камунікацыйныя і міждысцыплінарныя тэхналогіі, заснаваныя на іх вытворчасці;

біялагічныя, медыцынскія, фармацэўтычныя і хімічныя тэхналогіі і вытворчасці;

энергетыка, будаўніцтва, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне;

машынабудаванне, машынабудаўнічыя тэхналогіі,

прыборабудаванне і інавацыйныя матэрыялы;

аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі;

забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы.

Паводле даных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у рамках навукова-тэхнічных праграм і дзяржаўных праграм да пачатку 2022 года распрацавана і даведзена да стадыі практычнага прымянення 430 новаўвядзенняў, у тым ліку 51 найменне абсталявання (машын, прыбораў), 25 новых матэрыялаў і рэчываў, 37 тэхналогій, 317 найменняў лекавых сродкаў, методык і іншай навукова-тэхнічнай прадукцыі. Створана 5 новых і мадэрнізавана 6 дзеючых вытворчасцей, ажыццёўлена тэхнічная падрыхтоўка 36 вытворчасцей.

Лектар адзначыў інавацыі ў медыцыне. Беларусь знаходзіцца ў ліку сусветных лідараў у галіне транспланталогіі. Навуковыя падыходы, якія рэалізуюцца ў айчыннай ахове здароўя, несумненна, уплываюць на дэмаграфічную бяспеку дзяржавы.

З апорай на новыя, пераважна айчынныя навуковыя тэхналогіі ў краіне вырашана праблема харчовай бяспекі. Беларусь стала не толькі самадастатковай у гэтых адносінах, але і экспартна-арыентаванай краінай. Гэта дасягнута дзякуючы істотнаму абнаўленню матэрыяльна-тэхнічнай базы, пераходу на сучасныя тэхналогіі вытворчасці і прымяненню найноўшых навукова-тэхнічных распрацовак.

У Беларусі працягваюцца комплексныя работы па стварэнню электрычных і беспілотных транспартных сродкаў на аснове ўкаранення сучасных распрацовак у галіне мікраэлектронікі, прыборабудавання і інфармацыйных тэхналогій.

Шуба С.У. адзначыў айчынныя ІТ-новаўвядзенні, якія ўкараняюцца ў сферах аховы здароўя, адукацыі, транспарту і лагістыкі, прамысловасці, аховы навакольнага асяроддзя, біятэхналогій, будаўніцтва і многіх іншых.

З дасягненнямі беларускай навукі можна азнаёміцца, наведаўшы выставу «БелЭкспа».

Лекцыя выклікала цікавасць у працаўнікоў архіва. Шуба С.У. адказаў на пытанні архівістаў.

У гэты ж дзень для супрацоўніка ГКНТ была арганізавана аглядная экскурсія па Нацыянальным архіве, падчас якой Шуба С.У. наведаў адно з архівасховішчаў і быў азнаёмлены з працай архівістаў.