Наведванне выставы «Беларусь інтэлектуальная»

24 студзеня 2023 года выставу навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная» наведалі кіраўнікі і працаўнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» і дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі».

На выставе рэпрэзентаваны экспанаты, створаныя дзякуючы супольнай працы прадстаўнікоў навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і вытворчай сфер Беларусі. Сярод іх узоры электронікі, прылад і буйнагабарытнай тэхнікі, макеты, мультымедыйныя прэзентацыі дасягненняў навукоўцаў, у тым ліку распрацаваныя маладымі людзьмі ў рамках праектаў «100 ідэй для Беларусі» і «100 інавацый маладых навукоўцаў».

Падчас агляду экспазіцыі, прадстаўнікі архіўнай галіны абмеркавалі найбольш актуальныя і значныя навуковыя распрацоўкі для мэт практычнага ўжывання ў працы дзяржаўных архіўных устаноў.

 

1. На выставе. Злева – дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Ю.Э.Празоравіч, справа – дырэктар Дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар
2. Выстава «Беларусь інтэлектуальная»
3. Цеплавізар (распрацоўшчык – ДВНТА «Оптыка, оптаэлектроніка, лазерная тэхніка»)
4. Стэнд (фрагмент) НДІ «ЭВМ»
5. Стэнд (фрагмент) Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь
6. Апаратна-праграмны стэнд для гіперспектральных даследаванняў (распрацоўшчык – ДВНТА «Оптыка, оптаэлектроніка, лазерная тэхніка»)
7. Ю.Э.Празоравіч падчас агляду экспазіцыі