Урок патрыятычнага выхавання для навучэнцаў пошукавага атрада «Зорка» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 18 імя Еўфрасінні Полацкай г.Полацка»

20 студзеня у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння і акцыі «Архівы-школе», для навучэнцаў пошукавага атрада «Зорка» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 18 імя Ефрасінні Полацкай г.Полацка» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Генацыд на тэрыторыі Полацкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны» з выкарыстаннем архіўных дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку».

Для навучэнцаў праведзена аглядная экскурсія па архіве, экскурсанты наведалі чытальную залу, архівасховішча, азнаёміліся з дзеючымі выставамі.