Інфармаванне для вучняў Мінскага дзяржаўнага каледжа сэрвісу і тэхналогій

У рамках акцыі «Архівы-школе» 19 студзеня 2023 года дзяржаўнай установай «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» было праведзена інфармацыйна-навучальнае мерапрыемства для навучэнцаў установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны коледж сэрвісу і тэхналогій».

У сваім выступе старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій В.А.Барталевич пазнаёміла навучэнцаў коледжа з архіўнай галіной Беларусі, яе структурай і складам; кірункамі дзейнасці Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі; сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі і праграмна-тэхнічнымі сродкамі, што выкарыстоўваюцца ў працы дзяржаўных архіўных устаноў; асноўнымі тэрмінамі і вызначэннямі, што выкарыстоўваюцца ў працы з дакументамі ў электронным выглядзе, электроннымі дакументамі.