Аб правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» пашыранага пасяджэння дырэкцыі архіва
9 студзеня 2023 года ў Дзяржархіве ў г. Оршы адбылося пашыранае пасяджэнне дырэкцыі архіва ў фармаце відэаканферэнцыі.
Удзел у відэаканферэнцыі прынялі: галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і Дзяржархіў у г. Оршы.
Перад работнікамі архіва выступілі: першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Быкава М.Ф., дырэктар архіва Бярговіна А.М. з інфармацыяй «Аб выніках работы архіва за 2022 год і задачах на 2023 год», кіраўнікі структурных падраздзяленняў «Аб выніках работы за 2022 год».
Падвялі вынікі мінулага года, вызначылі задачы і планы работы ў новым годзе.