Работа па падрыхтоўцы ўнікальных спецыялістаў працягваецца
Як і планавалася раней, на базе дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» са студэнтамі 4 курсу гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў праведзены чарговы цыкл практычных заняткаў па навучальнай дысцыпліне «Асновы мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў на папяровай аснове», які быў прысвечаны тэме стварэння страхавога фонду і фонду карыстання дакументамі.
Гэтым разам пытанні, якія тычацца формаў, метадаў, асноўных тэхналагічных аперацый пры аблічбаванні і мікрафільмаванні дакументаў былі асветлены загадчыкам аддзела аблічбавання і мікрафільмавання дакументаў Кулаком В.І. Адмысловая ўвага была нададзена нарматыўным патрабаванням і тэарэтычным аспектам стварэння страхавога фонду і фонду карыстання.
Праведзеныя практычныя заняткі дазволілі студэнтам замацаваць на практыку ведаў пра спосабы і метадах мікрафільмавання і аблічбаванні архіўных дакументаў.