Перадача фонадакументаў дырэктарам Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Б.Н.Гаркавым у фонды БДАКФФД

23 снежня Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў наведаў дырэктар Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Барыс Мікалаевіч Гаркавы.

Барыс Мікалаевіч перадаў на захоўванне ў архіў фонадакументы з асабістай калекцыі – больш за 120 шпулек магнітнай стужкі з запісамі музычных твораў і зборнік песень воінаў-інтэрнацыяналістаў «Час выбраў нас» на 4-х грамкружэлках.

Таксама калега з Міністэрства абароны падарыў архіву катушкавы магнітафон «Юпітэр», які зойме сваё месца ў музеі БДАКФФД.