Другія дзіцячыя партызанскія чытанні ў Бягомльскім музеі народнай славы

20 снежня 2022 г. у дзяржаўнай установе «Бягомльскі музей народнай славы» прайшлі Другія дзіцячыя партызанскія чытанні, прымеркаваныя да 80-годдзя вызвалення партызанамі гарадскога пасёлка Бягомль ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі мерапрыемства сталі ДУ «Бягомльскі музей народнай славы», ГА «Беларускае таварыства архівістаў», ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», пракуратура Докшыцкага раёна, РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

У час правядзення юбілейных мерапрыемстваў у Бягомльскім музеі народнай славы дэманстравалася выстаўка «Край мужнасці і славы», падрыхтаваная ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь». Установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у Год гістарычны памяці для папаўнення фондаў музея і папулярызацыі архіўных матэрыялаў перададзены фрагмент кінахронікі 1944 г. «Сустрэча партызан з войскамі Чырвонай Арміі», адзнятай ваеннымі кінааператарамі І.Вейнеровічам, М.Сухавай, А.Рэйзман.

У ходзе Другіх дзіцячых партызанскіх чытанняў навучэнцамі і настаўнікамі г.п. Бягомль, г. Докшыцы і Докшыцкага раёна, г. Глыбокае былі падрыхтаваны даклады, прысвечаныя героям партызанскага руху, гісторыі брыгады «Жалязняк», дзейнасці савецкіх дыверсійна-разведвальных груп на прыкладзе атрада «Паўночны», буйным карным аперацыям грамадзянаў супраць партызан, памяці партызанскага руху ў Беларусі. Непадробную цікавасць выклікаў ва ўдзельнікаў чытанняў прагляд кінахронікі ваенных гадоў, а таксама даклад вядучага архівіста аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Я.І.Траццяк, складзены на аснове вывучэння фотакалекцыі, перададзенай на захоўванне ў фонды БДАКФФД, камандзірам партызанскай брыгады «Жалязняк» І.Ф.Цітковым.

Гэтае мерапрыемства шырока асвятлялася ў СМІ, а карэспандэнтамі АНТ быў падрыхтаваны сюжэт для вячэрняга выпуску праграмы «Нашы навіны».