Падрыхтоўка ўнікальных спецыялістаў

Унікальнасць прафесіі архівіста-рэстаўратара складаецца ў тым, што, нажаль, у нас у краіне ніводная навучальная ўстанова не рыхтуе такіх спецыялістаў. У сувязі з гэтым, у дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» асаблівая ўвага надаецца пытанням прафесійнай арыентацыі і ўмацавання кадравага патэнцыялу ўстановы.

Найбольш перспектыўнае рашэнне кадравага пытання бачыцца ў цесным узаемадзеянні з БДУ, які здзяйсняе падрыхтоўку архівістаў, з наступнай стажыроўкай такіх спецыялістаў непасрэдна ў лабараторыі. Так, была дасягнута дамоўленасць з кафедрай крыніцазнаўства пра правядзенне практычных заняткаў па навучальнай дысцыпліне «Асновы мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў на папяровай аснове» са студэнтамі 4 курса гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на базе лабараторыі.

Першы цыкл практычных заняткаў, які быў прысвечаны тэме рэстаўрацыі дакументаў на папяровых носьбітах, якая ўключае ў сябе пытанні мікрабіялагічнага абследавання, гігіенічнай ачысткі, дэзінфекцыі, аднаўленні фізічнай цэласнасці і пераплёту архіўных дакументаў, правёў намеснік дырэктара Мязга С.І.

Падчас заняткаў супрацоўнікі лабараторыі пазнаёмілі будучых гісторыкаў-архівістаў з усімі этапамі тэхналагічнага працэсу па разглядаямай тэме. Пры гэтым, студэнтам была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца не толькі з дакументамі, належачым рэстаўрацыі, але і з практычнымі прыёмамі асноўных тэхналагічных аперацый і выкарыстоўванымі пры гэтым матэрыяламі.

Праведзеныя практычныя заняткі дазволілі студэнтам замацаваць на практыцы веды пра спосабы і метады рэстаўрацыі дакументаў на папяровых носьбітах.
Наступны цыкл практычных заняткаў будзе прысвечаны пытанням аблічбавання і мікрафільміравання дакументаў.