Правядзенне віртуальнай экскурсіі для асабовага складу пазаштатнага навучальнага цэнтра ДУ «Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы»

4 снежня вядучыя архівісты аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў М.Д.Раманава і М.В.Гарэлік правялі для асабовага складу пазаштатнага навучальнага пункта ДУ «Групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы» віртуальную экскурсію па сваёй роднай установе.

Работнікі архіва расказалі маладым вартавым дзяржаўнай граніцы аб яго гісторыі, структуры, асноўных відах дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах навукова-даведачным апараце і асаблівасцях работы з ім. Памежнікі атрымалі ўнікальную магчымасць убачыць працу архіва «знутры» вачыма яго работнікаў, пазнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі, звычайна схаванымі ад наведвальнікаў. Не пакінуў вайскоўцаў абыякавымі і фільм «Біяграфія маёй рэспублікі», прысвечаны подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Работнікі БДАКФФД падчас правядзення віртуальнай экскурсіі
Падчас прагляду фільма «Біяграфія маёй рэспублікі»
Асабісты склад няштатнага навучальнага пункта падчас правядзення віртуальнай экскурсіі