Аб наведванні Вілейскага краязнаўчага музея супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне»

У рамках Года гістарычнай памяці 30.11.2022 супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій і дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» Адамовіч Аксана Уладзіміраўна наведалі экспазіцыю «Генацыд беларускага народа», арганізаваную ў Вілейскім краязнаўчым музеі.

У экспазіцыі выкарыстаны матэрыялы расследавання злачынстваў, учыненых былымі служачымі Галоўнага Упраўлення аддзялення СД г. Вілейкі: копіі фатаграфій супрацоўнікаў СД, планы і схемы размяшчэння гета ў Вілейцы, акты Вілейскай Гарадской Дзяржаўнай Надзвычайнай Камісіі па выяўленні злачынстваў, учыненых. . Асаблівы раздзел экспазіцыі — спаленыя вёскі Вілейшчыны. За гады нацысцкай акупацыі на тэрыторыі Вілейскага раёна было спалена 76 вёсак, разам з жыхарамі і не адноўленыя пасля вайны, а таксама з часткай насельніцтва і адноўленыя пасля вайны: карта спаленых вёсак, фотаздымкі, успаміны.

А таксама для работнікаў музея дырэктарам архіва была праведзена прэзентацыя мабільнай выставы «Гісторыя архiва ў дакументах і фотаздымках».