Удзел калектыву ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Сімвал адзінства»

Рэспубліканская патрыятычная акцыя «Сімвал адзінства» служыць напамінам аб тым, што беларусы – адзіны народ, з агульным мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Сімвалам гэтага адзінства арганізатары «Патрыёт» выбралі шасцярэнькі, якія разам, пасля завяршэння маштабнага праекта, утвараюць адзіны механізм.

Сёння эстафету аўтапрабегу прыняў Дзяржынскі раён. У мемарыяльным комплексе ахвярам генацыду па вул. Першамайскай адбыўся мітынг удзельнікаў акцыі і грамадскасці Дзяржыншчыны з ускладаннем кветак, удзел у якім прынялі работнікі калектыву БДАКФФД.

 

Удзельнікі Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Сімвал адзінства» ад БДАКФФД: злева направа загадчык архівасховішча аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Караткоў А.У., вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Ложачнік К.А., вядучы архі С.В., галоўны захавальнік фондаў Кот А.К.
Удзельнікі Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Сімвал адзінства” ад БДАКФФД падчас урачыстага ўскладання кветак да помніка ахвярам генацыду ў г.Дзяржынску