Рабочая сустрэча кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Наталлі Барысаўны Гагарынай і Сяргея Васільевіча Собалева.
У панядзелак, 28 лістапада ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прайшла рабочая сустрэча супрацоўніка Мемарыяльнага музея ім. Ю.А.Гагарына, пляменніцы лётчыка-касманаўта, Героя Савецкага Саюза Юрыя Аляксеевіча Гагарына Наталлі Барысаўны Гагарынай, прэс-сакратара Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Братэрства беларусаў і расіян» Сяргея Васільевіча Собалева і кіраўніцтва архіва ў асобе дырэктара Андрэя Мікалаевіча Грыневіча і намесніка дырэктара Алены Міронаўны Грыневіч. У ходзе размовы былі разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння і партнёрства адносна доступу і выкарыстання з мэтай папулярызацыі архіўных дакументаў, у прыватнасці, калекцыі ваеннага карэспандэнта В.І.Аркашава.
Будучы супрацоўнікам армейскай газеты «Знішчым ворага», а затым – франтавой газеты «Чырвонаармейская праўда», Васіль Іванавіч Аркашаў прайшоў баявы шлях ад Мінска да Масквы і ад Масквы да Кёнігсберга. Падмаскоўе, Смаленшчына, Беларусь, Прусія – вось вехі біяграфіі журналіста.
Лёс Васіля Іванавіча Аркашава цесна звязаны з горадам Гжацкім Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі: у фондах архіва захоўваюцца ўнікальныя фотаздымкі, якія захавалі і баі за Гжацк летам 1941 года, і яго вызваленне ў сакавіку 1943 года.
Да стагоддзя з дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у сакавіку 2023 года ў гэтым горадзе плануецца адкрыццё маштабнага выставачнага праекта, у якім БДАКФФД прыме ўдзел у якасці партнёра.