Інфармацыйная гадзіна па тэме «2022 год – Год гістарычнай памяці» праведзены са студэнтамі трэцяга курса Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

Загадчык аддзела ІПС і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Алена Бондарава распавяла студэнтам аб працы архівістаў па пацвярджэнні фактаў генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.), гісторыі лагера для савецкіх ваеннапалонных і грамадзянскіх асоб на тэрыторыі былога 5-га чыгуначнага палка, створанага акупантамі ў верасні 1941 г. на ўскраіне г. Віцебска. Студэнты даведаліся таксама аб ролі архіўных устаноў па захаванні дакументальнай спадчыны, гісторыі стварэння ветэрынарнага інстытута, дакументах асабістага фонда Жакава Міхаіла Сцяпанавіча (13.10.1928 – 16.11.2002) – рэктара Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (1968-1995 гг.).

 

Фота 1. А. Бондарава са студэнтамі трэцяга курса Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Фота 2. Інфармацыйная гадзіна са студэнтамі трэцяга курса Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.