Сустрэча архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з вучнямі 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №10 г. Гомеля» напярэдадні 79-й гадавіны вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Напярэдадні 79-ай гадавіны вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 23 лістапада 2022 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча архівістаў з вучнямі 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №10 г.Гомеля».

У рамках акцыі «Архівы-школе» для пашырэння кругагляду і павышэння цікавасці навучэнцаў да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны архівістамі была праведзена гісторыка-пазнавальная віктарына «Малавядомыя факты з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.».

Акрамя гэтага, для навучэнцаў было арганізавана наведванне выставы архіўных дакументаў і фатаграфій «Яны абаранялі Гомель у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны» і прадэманстраваны відэасюжэт «Вызваленне г.Гомеля».

У завяршэнні мерапрыемства школьнікі азнаёміліся з арыгіналамі асабістых спраў удзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў дзяржаўным архіве, і даведаліся аб асноўных напрамках работы архіва ў ходзе праведзенай агляднай экскурсіі па архівасховішчы.