Да 305-годдзя са дня нараджэння святара Георгія Каніскага

20 лістапада спаўняецца 305 гадоў з дня нараджэння архіепіскапа Магілёўскага, Мсціслаўскага і Аршанскага (1755-1795) свяціцеля Георгія Каніскага.

Будучы філасофам, педагогам, багасловам і грамадскім дзеячам у Рэчы Паспалітай, а затым і ў Расійскай імперыі, Георгій Каніскі пакінуў пра сябе памяць, якая захоўвалася жыхарамі горада Магілёва нават у савецкі час.

Так, напрыклад, у архіўным фондзе Магілёўскага абласнога аддзела таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (далей – Таварыства) ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» захоўваецца перапіска Украінскага таварыства аховы помнікаў гісторыі з іх калегамі з горада Магілёва, аб увекавечанні Георгія Каніскага і пошуку месцаў захавання.

Варта адзначыць, што ад Магілёва адказ трымаў былы дырэктар Магілёўскага абласнога архіва Уладзімір Данілавіч Яфімаў, а на той момант намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення Таварыства.

Варта адзначыць, што ўжо ў постсавецкія гады на архіерэйскім доме ў 1990 годзе была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1993 годзе ў гонар Георгія Каніскага была названа вуліца – Архірэйскі Вал Каніскага, а ў 2022 годзе яму быў усталяваны помнік на верхняй пляцоўцы лесвіцы, яка вядзе ў парк «Падніколле».

Вызначэннем Сінода Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы ў Мінску 6 жніўня 1993 года архіепіскап Георгій (Каніскі) прылічаецца да ліку мясцовашанаваных святых. Яму складзены служба і акафіст.

30 лістапада 2017 года Архірэйскім саборам Рускай Праваслаўнай Царквы было прынята рашэнне аб агульнацаркоўным праслаўленні святога Георгія, з усталяваннем святкавання дня памяці 6 жніўня па новым стылі.