Форум «Без тэрміна даўнасці. Генацыд савецкага народа з боку нацыстаў і іх памагатых у гады Вялікай Айчыннай вайны» праходзіць у Гатчыне

З 21 па 22 лістапада 2022 г. у г.Гатчына Ленінградскай вобласці праходзіць Міжнародны навукова-практычны форум «Без тэрміна даўнасці. Генацыд савецкага народа з боку нацыстаў і іх памагатых у гады Вялікай Айчыннай вайны: гістарычнае асэнсаванне і судовая практыка».

Адкрыццё форуму прымеркавана да чарговай гадавіны Нюрнбергскага трыбунала – «суду народаў», дзе былі закладзены асноўныя прынцыпы адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці. Форум аб’ядноўвае грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, СМІ, гісторыкаў, архівістаў, юрыстаў, работнікаў адукацыі і культуры з Расіі і краін СНД.

Гэтае мерапрыемства накіравана на захаванне гістарычнай памяці і праўды пра ключавыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія маюць важнейшае значэнне ў сучаснасці, на фарміраванне ў грамадскай свядомасці пачуцця непрымання нацызму, устойлівага ўяўлення аб няўхільнасці пакарання за злачынствы супраць чалавецтва.

У працы сесіі «Злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: дакументальная спадчына» бяруць удзел дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк, які прадстаўляе даклад «Дакументальная спадчына Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь аб генацыдзе мірнага насельніцтва Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны», і дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.Н.Ганчар з дакладам «Аўдыёвізуальныя дакументы па генацыдзе беларускага народа ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў».