22 лістапада 2022 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» напярэдадні 79-й гадавіны вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у рамках акцыі «Архівы-школе» для школьнікаў ДУА «Сярэдняя школа №73 г. Гомеля» урок-лекцыя на тэму «26 лістапада – дзень вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

22 лістапада 2022 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) напярэдадні 79-й гадавіны вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у рамках акцыі «Архівы-школе» для школьнікаў ДУА «Сярэдняя школа №73 г. Гомеля» быў праведзены ўрок-лекцыя на тэму «26 лістапада – дзень вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

У рамках сустрэчы навучэнцы таксама азнаёміліся з дзвюма выставамі: «26 лістапада 1943 г. – вызваленне горада Гомеля», «Злачынства нацыстаў і іх памагатых. Гомельская вобласць». Прадстаўленыя на выставе архіўныя дакументы адлюстроўваюць злачынствы, учыненыя нацыстамі і іх памагатымі на акупаванай тэрыторыі горада Гомеля і вобласці.

Акрамя таго, у чытальнай зале ДАГв для хлопцаў быў прадэманстраваны відэафільм: “Вызваленне Гомеля”, які адлюстроўвае выдатны подзвіг салдат у нялёгкім адзінаборстве з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У завяршэнні мерапрыемства для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы архіва, наведалі архівасховішча.