Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі з экскурсіяй студэнты 1-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

У рамках акцыі «Архівы-школе» ў Год гістарычнай памяці 22 лістапада 2022 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці была праведзена экскурсія для студэнтаў 1-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У час агляднай экскурсіі студэнты азнаёміліся з работай архіва, складам і асаблівасцямі захоўвання дакументаў. Для дзяцей была праведзена лекцыя на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны» з дэманстрацыяй банэрнай выставы. А таксама наведалі архівасховішча.

У Год гістарычнай памяці асабліва важна перадаць маладому пакаленню разуменне, што захаванне дакументальнай спадчыны краіны мае выключна вялікае значэнне для захавання гістарычнай праўды.