Кадры патрэбна гадаваць

У рамках працы, якая праводзіцца ў накірунку прафесійнай арыентацыі і ўмацаванню кадравага патэнцыялу 22 лістапада ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбылася сустрэча са студэнтамі 1 курсу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія атрымліваюць адукацыя па адмысловасці «Гісторыка-архівазнаўства».

Падчас сустрэчы супрацоўнікі лабараторыі пазнаёмілі будучых гісторыкаў-архівістаў на чале з куратарам практыкі – кандыдатам гістарычных навук Бяляўскім А.М. з усімі этапамі тэхналагічнага працэсу мікрабіялагічных абследаванняў, дэзінфекцыі, рэстаўрацыі, пераплету і аблічбаванні архіўных дакументаў.

Асаблівую цікавасць выклікала наглядная дэманстрацыя працэсу рэстаўрацыі архіўнага дакумента з папаўненнем разбуранай часткі ліста. Студэнты пераканаліся, што працы па аднаўленні першапачатковага выгляду архіўнага дакумента патрабуюць карпатлівага і скрупулёзнага стаўлення, вялікага досведу і адказнасці ўнікальных адмыслоўцаў, якія працуюць у лабараторыі. Акрамя гэтага, некаторыя з прысутных студэнтаў выявілі непадробную зацікаўленасць у магчымасці праходжання навучальнай практыкі на базе лабараторыі з магчымым наступным працаўладкаваннем.