Аб правядзенні работнікамі Нацыянальнага архіва семінара для пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» па пытаннях змяненняў у заканадаўстве па архіўнай справе і справаводстве

17 лістапада 2022 г. у Цэнтральным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях змяненняў у заканадаўстве па архіўнай справе і справаводстве і прымяненні новых норм у рабоце службы дакументацыйнага забеспячэння кіравання і архіва. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ Кашкур Марына Паўлаўна.

У зале правядзення мерапрыемства прысутнічалі галоўныя спецыялісты, першыя і другія сакратары раённых камітэтаў ГА «БРСМ» г. Мінска, а таксама сакратары пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» з правамі раённых камітэтаў вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска. Акрамя іх, больш за 150 слухачоў, сярод якіх былі спецыялісты абласных, раённых і гарадскіх камітэтаў ГА «БРСМ», далучыліся да семінара дыстанцыйна.

Лектарам выступала Шаўчэнка Т.А. – загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь». Таццяна Анатольеўна расказала аб асноўных змяненнях у заканадаўстве ў сферы архіўнай справы і справаводства і дала практычныя парады па паляпшэнню работы камітэтаў у галіне справаводства.