Акцыя «Архівы – школе» прайшла ў Рэчыцкім агракаледжы

17 лістапада месцам правядзення супрацоўнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» стала УА «Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж».

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспарадкі і пераапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу (20 лістапада) і ў гонар 65-годдзя каледжа вядучы археограф Сяргей Жарносенка выкладаў навучэнцам 3-га курса лекцыю па тэме «Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі Рэчыцкага раёна ў 1943-1950 гадах». Будучыя аграрыі слухали звесткі пра тое, наколькі цяжка ішло аднаўленне разбуранага вайной аграсектара, якія сельскагаспадарчыя культуры вырошчваліся на рэчыцкай зямлі і якія работнікі калгасаў і саўгасаў асобна вылучыліся ў павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлаводства.

Апрач таго, увазе навучэнцаў была прадстаўлена даведачная літаратура па тэме лекцыі з бібліятэкі ЗДА ў г. Рэчыцы.