Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з вучнямі 9-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №44 імя Мікалая Афанасьевіча Лебедзева»
2 лістапада 2022 года, адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з навучэнцамі 9-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №44 імя Мікалая Афанасьевіча Лебедзева» ў суправаджэнні педагогаў школы.
Хлопцам былі прадстаўлены ўспаміны партызан і падпольшчыкаў Гомельшчыны, удзельнікаў баёў за вызваленне Гомельскай вобласці, а таксама матэрыялы, якія сведчаць пра шкоду, прычыненую нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама хлопцы азнаёміліся з асабістымі справамі ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, і праз дакументы атрымалі магчымасць адчуць усю паўнату трагедыі першых дзён Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і сілу духу абаронцаў горада Гомеля.
Акрамя гэтага навучэнцы наведалі выставу архіўных дакументаў і фатаграфій «Яны абаранялі Гомель у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны», якая экспануецца ў чытальнай зале дзяржаўнага архіва.
У заключэнне для дзяцей былі прадэманстраваны відэасюжэт з праекта «Звычайны генацыд» і кінахроніка аб вызваленні Гомельскай вобласці, а таксама праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчу, падчас якой хлопцы пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы архіва.