Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з вучнямі 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №10 г.Гомеля»
27 кастрычніка 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча архівістаў з вучнямі 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №10 г.Гомеля».
Адкрыла мерапрыемства дырэктар Дзяржаўнага архіва Наталля Юр’еўна Абрамава, якая расказала дзецям пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама Наталля Юр’еўна прадставіла шэраг архіўных дакументаў, якія раскрываюць сутнасць, характар і наступствы акупацыйнага рэжыму, а таксама дакументы, якія сведчаць пра шкоду, прычыненую нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Праз прачытанне і азнаямленне з дакументамі хлопцы атрымалі магчымасць адчуць усю паўнату трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама хлопцы азнаёміліся з асабістымі справамі ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, падрабязна даведаліся пра мужнасць і сілу духу ў першыя дні абароны горада Гомеля.
Акрамя гэтага, у рамках сустрэчы архівістамі быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма пра лагер смерці «Азарычы».
Для пашырэння кругагляду і павышэння цікавасці навучэнцаў да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, архівістамі была праведзена гісторыка-пазнавальная віктарына “Вечна жывi і квітней, Беларусь! “, у якой школьнікі з задавальненнем прынялі ўдзел. Па выніку віктарыны самым актыўным вучням былі ўручаны памятныя дыпломы.
Сідорка А. І., загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў, правяла для навучэнцаў аглядную экскурсію па архивохранилищу, у ходзе якой дзеці пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі працы архіва і змаглі ўбачыць сапраўдныя дакументы.