З 10.10.2022 па 22.10.2022 студэнты 2 курса дзённай формы навучання гістарычнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт ім. Максіма Танка» праходзяць музейна-архіўную практыку ў Нацыянальным архіве

Для кожнай групы практыкантаў праводзіцца аглядная экскурсія па архіве і азнаямленне з юбілейнай банэрнай выставай «Архіўная служба Беларусі: 100 гадоў разам з краінай (1922-2022 гг.)». У ходзе практыкі студэнты знаёмяцца з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, работай чытальнай залы, архівасховішч, усіх структурных падраздзяленняў, выконваюць індывідуальныя практычныя заданні. Таксама практыканты маюць магчымасць атрымаць кансультацыі спецыялістаў архіва па напісанні курсавых прац, артыкулаў і выканання іншых навучальных заданняў.

Варта адзначыць, што музейна-архіўная практыка праходзіць на базе архіва штогод. Для вырашэння вучэбных практычных задач у Нацыянальны архіў накіроўваюцца студэнты гістарычных факультэтаў БДУ і БДПУ ім. Максіма Танка. Ўзаемадзеянне з універсітэтамі ў гэтым напрамку прыносіць свой плён, бо многія выпускнікі гістарычных факультэтаў – гэта будучыя працаўнікі архіва.